Анлайн-часопіс Ідэя ладзіць дыскусію пра рэформы (Мінск)
Беларускі анлайн-часопіс "Ідэя" ладзіць 22 красавіка 2016 года ў Мінску панэльную дыскусію "Тры ўрокі для Беларусі: Славакія, Грузія, Малдова". Дыскусія прысвечана тэме рэформаў і пытанням:
- Навошта Беларусі рэформы?
- Якім чынам іх праводзіць?
- Якога выніку чакаць ад рэформаў?
Удзельнікі дыскусіі распавядуць пра прыклады рэформаў у Славакіі, Грузіі ды Малдове. У прыватнасці пра тое, у якой сітуацыі апынуліся ўлады гэтых краін напярэдадні рэформаў, з якімі праблемамі сутыкнуліся рэфарматары і г.д.
Падчас дыскусіі эксперты абмяркуюць ці варта Беларусі ісці ў Еўразвяз, што змянялася ў стаўленні да рэформаў пасля распаду Савецкага Саюза, якім чынам Беларусі будаваць стабільную палітычную сістэму ў складаных эканамічных абставінах.
Вядоўцы дыскусіі:
- Стас Гарэлік, эксперт часопіса "Ідэя".
- Алесь Аўтушка-Сікорскі, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
- Сяргей Чалы, эканамічны аглядальнік.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Фабрыцыюса, 4, Бізнес-клуб "Imaguru". Пачатак - а 19-й. Удзел - па анлайн-рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная). Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.
Паводле IdeaBy.org.