Amnesty International: Анлайн-курс па правах чалавека
Міжнародная няўрадавая арганізацыя "Amnesty International" упершыню прапануе анлайн-курс па правах чалавека. Курс скіраваны на хуткае засваенне матэрыялу і выдатна спалучае тэорыю з практыкай. Сціслы курс дае магчамасць зразумець, як адстойваць захаванне свайго права на свабоду выражэння меркаванняў і як дзейнічаць у яго абарону.
Вядоўцы курсу - эксперты "Amnesty International" - выслухаюць і накіруюць навучэнцаў. Курс скіраваны на развіццё крытычнага мыслення і навыкаў распрацоўкі канкрэтных дзеянняў па абароне правоў іншых. Настаўнікі распавядуць, як прымяніць тэарэтычныя веды пра свабоду выражэння меркаванняў, свабоду сходаў і асацыяцый да канкрэтных жыццёвых сітуацый. Да таго ж прадугледжанне абмеркаванне матэрыялу на адукацыйнай старонцы "Amnesty International" на Фэйсбуку.
Хто можа ўдзельнічаць у анлайн-курсе?
Кожны, хто цікавіцца тэмай правоў чалавека і мае доступ да сеціва Інтэрнэт. Удзельнічаць могуць навучэнцы школ, каледжаў, універсітэтаў, магчыма навучацца групай ці паасобку ў свой вольны час.
Што дае навучанне?
- знаёмства з правам на свабоду выражэння меркавання як адным з фундаментальных правоў чалавека,
- здольнасць крытычна ацэньваць інфармацыю, звязаную са свабодай выражэння меркаванняў,
- навыкі дзеянняў па абароне свабоды выражэння меркавання,
- вывучэнне тэмы правоў чалавека на канкрэтных прыкладах, уключаючы гісторыі людзей, якія знаходзіліся ў рызыковых сітуацыях,
- даведацца пра развіццё дзейнасці па абароне людзей ад парушэнняў правоў чалавека,
- веды і навыкі, якія дазваляюць ператварыцца ў "дзеяча пераменаў",
- магчымасць далучыцца анлайн да іншых праваабаронцаў у вашым рэгіёне,
- магчымасць прыняць удзел у сусветнай кампаніі "Write for Rights", якую ладзіць "Amnesty International", і падтрымаць Дзень правоў чалавека 10 снежня 2015 года.
Каб запісацца на курс, націсніце сюды. Пачатак заняткаў - 17 лістапада, заканчэнне навучання - 8 снежня. Падрабязная інфармацыя пра анлайн-курс - тут.
Крыніца: YouthOp.com.