Амбасада ЗША ў Беларусі: Вакансія памочніка па інфармацыі

Амбасада ЗША ў Беларусі шукае памочніка па інфармацыі на поўную занятасць для працы ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю.

У абавязкі ўваходзіць распрацоўка відэа-, графічных і тэкставых матэрыялаў, развіццё і падтрымка працоўных кантактаў з прадстаўнікамі медыя ў Беларусі, дапамога ў планаванні і імплементацыі ініцыятыў па тлумачэнні палітыкі ЗША ў Беларусі, знаёмстве з амерыканскай культурай, грамадствам, інстытуцыямі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- універсітэцкая адукацыя ў галіне інфармацыйнай палітыкі, журналістыкі, "liberal arts";

- мінімум 2 гады працоўнага досведу ў галіне інфармацыі, PR ці адпаведнай сферы;

- свабоднае валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі (пісьмовымі і вуснымі; здольнасць да перакладу);

- здольнасць працаваць у сціслыя тэрміны, ствараць кантакты ў медыяколах, ствараць мультымедыйныя і тэкставыя матэрыялы, перакладаць інфармацыйныя матэрыялы, асвятляць падзеі; здольнасць адаптаваць, перакладаць пісаць інфармацыйныя матэрыялы і весці карэспандэнцыю на ангельскай, беларускай і рускай мове; здольнасць выкарыстоўваць электроннае аўдыёвізуальнае абсталяванне.

Дэдлайн - 18 лістапада 2016 года. Падрабязнасці тут. Даведкі па тэл.: (017) 210 12 83.

 

Крыніца: By.USembassy.gov