Амбасада ЗША ў Беларусі шукае перакладчыка і кансультанта па пратаколе

Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі шукае перакладчыка і дарацу па пратаколе. Спецыяліст мусіць працаваць перакладчыкам для кіраўніка місіі і афіцыйных прадстаўнікоў Амбасады, у яго абавязкі таксама ўваходзіць дапамога па стратэгічным планаванні афіцыйных мерапрыемстваў, суправаджэнне ў паездках па краіне і пераклад прамоў, інш.

Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя ў галіне лінгвістыкі, палітычнай навукі, міжнародных адносін і працы ўрада, дзяржкіравання ці сувязей з грамадскасцю; мінімум 3 гады працоўнага досведу перакладчыкам (сацыяльна-палітычная справаздачнасць); вольнае валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі; веданне палітычнай сітуацыі, заканадаўчых пытанняў, інш.

 

Дэдлайн - 19 жніўня 2016 года. Падрабязная інфармацыя - па спасылцы.

 

Паводле U.S. Embassy in Belarus.