Амбасада ЗША ў Беларусі шукае асістэнта па праграмах акадэмічнага і прафесійнага абмену

Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі шука асістэнта па праграмах акадэмічных і прафесійных абменаў. Спецыяліст мусіць займацца прамоўцыяй адукацыйных абменаў, замацоўваць кантакты і ўсталёўваць сувязі ў акадэмічных і прафесійных супольнасцях. Вітаюцца кандыдаты з адукацыяй у галіне грамадскіх і гуманітарных навук, а таксама досведам працы (мінімум 3 гады) ў беларускай недзяржаўнай арганізацыі, у прыватным сектары (праграмны менеджмент) або адукацыйнай сферы (менеджмент).

Кандыдаты мусяць:

- вольна валодаць ангельскай і рускай мовамі, добра валодаць беларускай мовай;

- валодаць выдатнымі навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі, арганізацыйнымі навыкамі, г.д.

Умовы працы - поўная занятасць.

Дэдлайн - 29 жніўня 2016 года. Форма падачы заяўкі для кандыдатаў і апісанне вакансіі - на гэтай старонцы.

 

Паводле By.USembassy.gov.