Амбасада ЗША ў Беларусі: Праграма грантаў "Музейныя сувязі"
Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае аб прыёме заявак на Глабальную праграму грантаў «Музейныя сувязі», якую ладзіць Амерыканскі альянс музеяў па інцыятыве Бюро па адукацыі і культурнай дзейнасці Дзярждэпартамента ЗША. Асноўная тэма праграмы на 2016 год - "Роля моладзі ў грамадстве і сацыяльнае ўключэнне".
Праграма "Музейныя сувязі" скіравана на ўмацаванне паразумення паміж людзьмі ў Злучаных Штатах і па-за іх межамі праз інавацыйныя праекты, што рэалізуюцца мясцовымі супольнасцямі пры дапамозе музеяў. Місія праграмы - будаваць глабальныя супольнасці з дапамогай крос-культурных абменаў і падтрымліваць мэты знешняй палітыкі ЗША, такія як давер моладзі, захаванне прыроднай спадчыны і абарона правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Праграма "Музейныя сувязі" дазваляе:
- супольнасцям у ЗША і за мяжой развіваць больш шырокае веданне культур і паляпшаць разуменне адзін аднаго;
- музеям і іншым культурніцкім установам ствараць мадэлі для міжнароднага супрацоўніцтва, што выходзяць за межы ўласных мураў і далучаюць шырокую грамадскасць да сваёй дзейнасці;
Памер грантаў на гадавыя праекты залежыць ад наяўнасці фінансавання і можа складаць 50-100 тыс. даляраў ЗША. Праграма патрабуе сафінансавання ў памеры 50% прамых ці ўскосных выдаткаў. Адным з партнёраў павінен выступіць як мінімум адзін амерыканскі музей. Праекты маюць на ўвазе ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж музеямі-партнёрамі і павінны быць накіраваныя на вырашэнне актуальных пытанняў. Праграма праектаў прадугледжвае ўзаемныя адукацыйныя візіты для актыўных удзельнікаў праекта і музейных супрацоўнікаў з ЗША і Беларусі.
Грантавая праграма "Музейныя сувязі" не прадугледжвае фінансаванне будаўніцтва, а таксама праектаў, накіраваных выключна на кадравае / інстытуцыянальнае развіццё, візіты з мэтай прафесійнага абмену паміж супрацоўнікамі партнёрскіх музеяў, планаванне традыцыйных выстаў альбо рэзідэнцыі мастакоў.
Паняцце "музей" у межах гэтай праграмы ўключае як дзяржаўныя, так і прыватныя музеі антрапалогіі, гісторыі мастацтваў і прыродазнаўства, акварыумы, дэндрарыумы, арт-цэнтры, батанічныя сады, дзіцячыя музеі, гістарычныя комплексы, прыродазнаўчыя цэнтры, планетарыі, навукова-тэхнічныя цэнтры і заапаркі.
Больш падрабязную інфармацыю аб праграме і прыклады падтрыманых праектаў можна знайсці на сайце Амерыканскага альянсу музеяў.
Заяўка на ўдзел у праграме падзяляецца на 3 этапы. Поўны пакет дакументаў вы можаце спампаваць тут.
Тэрміны падачы заяўкі:
Профіль музея. Усе музеі, удзельнікі праграмы, павінны стварыць "профіль музея" для пераходу да другой стадыі заяўкі. Профіль змяшчае базавую інфармацыю аб музеі і агульныя мэты праекта. Профіль трэба запоўніць да 4 студзеня 2016 года для тых музеяў, што не вызначыліся з выбарам амерыканскага музея-партнёра, і да 29 лютага для тых, у каго ёсць амерыканскі музей-партнёр для ўдзелу ў праекце.
Папярэдняя заяўка. Да 10 сакавіка 2016 года неабходна адправіць заяўку з апісаннем сутнасці праекта на 3-5 стар.
Поўная заяўка. Да 2 мая 2016 года неабходна адправіць дэталёвую заяўку з поўным апісаннем праекта, каляндар падзей і бюджэт.
Крыніца: Belarusian.Minsk.USembassy.gov.