Амбасада ЗША ў Беларусі: Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты "Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны". Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года аказвае фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.
У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д.
Гранты выдзяляюцца на праекты па рэстаўрацыі гістарычных будынкаў, захаванні месцаў археалагічных раскопак, ацэнцы і кансервацыі музейных калекцыяў, захаванні традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення, а таксама на праекты па паляпшэнні ўмоваў захоўвання архіваў і манускрыптаў, захаванні архэалагічных і этнаграфічных знаходак, карцін, скульптур, рукапісаў і дакументаў на мясцовых мовах.
Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна падаць заяўку, складзеную на англійскай і беларускай (рускай) мовах згодна з гэтымі інструкцыямі, на е-мэйл: [email protected].
Апошні дзень падачы заявак - 10 студзеня 2016 года.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі па тэлефоне: (017) 210 12 83 (дадатковы нумар 5604 - Наталля). Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.
Крыніца: Belarusian.Minsk.USembassy.gov.