Амбасада Нідэрландаў: Падтрымка грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі
Амбасада Нідэрландаў у Польшчы прапануе фінансавую падтрымку ў межах дзвюх праграм:
1) праграма Фонда Правоў Чалавека;
2) праграма Нідэрландcкага Фонда Рэгіянальнага Партнёрства - Матра (НФРП - МАТРА).
Мэта падтрымкі - развіццё грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі.
Максімальны памер гранта - 25 тыс. еўра.
НФРП Матра падтрымлівае аказвае фінансавую падтрымку ініцыятывам, якія працуюць у наступных кірунках: умацаванне вяршэнства закона; прасоўванне і папулярызацыя грамадскага ўдзелу; замацаванне грамадзянскай актыўнасці; умацаванне здольнасці няўрадавых арганізацый уплываць на працэсы трансфармацыі; развіццё інавацыйнай адукацыі ў актыўным грамадзянскай супольнасці; змяненне стаўлення грамадства да інстытута правоў чалавека.
Фонд правоў чалавека падтрымлівае ініцыятывы і праекты, у фокусе якіх:
- абаронцы правоў чалавека;
- роўныя правы для жанчын;
- роўныя правы для ЛГБТ;
- свабода слова, друку, Сеціва, рэлігіі, перакананняў;
- бізнес і абарона правоў чалавека,
- інш.
Патрабаванні да заявак:
- тэрмін праекта - не больш за 12 месяцаў;
- ініцыятыва мусіць быць скіравана на мясцовыя патрэбы;
- мэтавыя групы запланаванага праекта мусяць зрабіць фінансавы/іншы ўнёсак;
- выразна паказаць, якім чынам праект спрыяе паляпшэнню абароны правоў чалавека ў Беларусі;
- інш.
Прапановы неабходна адправіць на емэйл: [email protected]. Апошні дзень падачы заявак - 6 верасня 2016 года. З умовамі ўдзелу можна азнаёміцца тут.
Паводле Poland.NlEmbassy.org.