Амбасада Нідэрландаў абвяшчае конкурс грантаў
З мэтай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі Амбасада каралеўства Нідэрландаў запрашае да падачы заявак у межах дзвюх праграм: Фонд правоў чалавека і Фонд амбасады Нідэрландаў па рэгіянальным Партнёрстве (MATRA).
У межах праграмы Амбасада плануе падтрымаць праекты, скіраваныя на прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцей і трасфармацыю Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную дзяржаву з моцнай грамадзянскай супольнасцю.
У межах грантавых Фонда MATRA могуць патрымаць ініцыятывы, на кіраваныя на:
• ўзмацненне дзейнасці заканадаўства;
• развіццё ўдзелу грамадзян;
• узмацненне грамадзянскага актывізму;
• змену грамадскай думкі адносна правоў чалавека;
• узмацненне ролі няўрадавых арганізацый на працэс трансфармацый у грамадстве;
• узмацненне ролі інавацыйнага навучання ў грамадзянскай супоольнасці.
У Межах Фонда па правах чалавека могуць быць заяўленыя паректы па наступных накірунках:
• роўныя правы жанчын;
• роўныя правы ЛГБТ;
• абарона правоў чалавека;
• свабода Інтэрнэта, свабода друку, свабода рэлігіі, свабода слова;
• правы человека і развіццё;
• бізнес і правы чалавека.
Скрайні тэрмін падачы заявак – (23:59) 13 лютага 2017 г.
Максімальны памер гранта: € 25,000
Папярэднія вынікі адбору будуць даступныя 30 сакавіка. Фінальныя вынікі – 20 красавіка. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: [email protected] або скайпе Matra.Kap
Фармат заяўкі і іншыя неабходныя дакументы шукаце на сайце амбасады па гэтай спасылцы:
Крыніца:poland.nlembassy.org