Амбасада Нідэрландаў абмяркуе падтрымку грамадзянскай супольнасці

17-га лютага 2015 года Амбасада Каралеўства Нідэрландаў ладзіць сустрэчу для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

На сустрэчу запрашаюцца прадстаўнікі НДА і ўсе жадаючыя. Удзел у мерапрыемстве прыме саветнік Амбасады Каралеўства Нідэрландаў Адрыян Палм. Тэма сустрэчы - "Галандская падтрымка грамадзянскай супольнасці ў Беларусі". Абмеркаванне будзе праходзіць на рускай мове. Мерапрыемства пройдзе з 9.15 да 10.30 у канферэнц-залі гатэля "Манастырскі" (Мінск, вул. Кiрыла i Мефодыя, 6).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца да 16.02.2015 праз е-мэйл: [email protected], [email protected].