Амбасада Каралеўства Нідэрлaндаў прымае праектныя прапановы (€50,000)

Дзве праграмы: Фонд Правоў Чалавека і Нідэрландcкi Фонд Рэгіянальнага Партнёрства – Матра (НФРП–МАТРА), адкрыты для заявак з Беларусі. Толькі няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі (у тым ліку незалежныя СМІ) могуць узяць удзел у конкурсе. Прапановы праектаў павінны быць прадстаўлены на англійскай мове. Амбасада будзе прапаноўваць гранты не больш за €50,000. Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў: 23 сакавіка 2020, 23:59.

Каб мець права на атрыманне грантаў МАТРА, праекты павінны спрыяць працэсу трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, дапамагаючы стварыць больш моцную і актыўную грамадзянскую супольнасць.

Прымальныя тэмы:

  • Ініцыятывы, накіраваныя на прасоўванне (папулярызацыю) грамадскага ўдзелу;
  • Ініцыятывы, якія ўмацоўваць грамадзянскі актывізм;
  • Ініцыятывы па ўмацаванні здольнасці няўрадавых арганізацый уплываць на працэсы трансфармацыі;
  • Ініцыятывы па ўмацаванні ролі інавацыйнай адукацыі, накіраванай на развіццё больш моцнай і актыўнай грамадзянскай супольнасці;
  • Iніцыятывы, якія могуць садзейнічаць структурнай мадэрнізацыі эканомікі;
  • Iніцыятывы, якія могуць спрыяць эфектыўнаму кіраванню;
  • Ініцыятывы, звязаныя са змяненнем стаўлення грамадства да Правоў Чалавека;
  • Культурныя мерапрыемствы, якія значна закранаюць адну або больш названых вышэй тэм.
  • Фонд Правоў Чалавека
  • Мэтай Фонду па Правах Чалавека з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, якія спрыяюць ажыццяўленню асноўных свабод і абароны правоў груп людзей, якія могуць падвяргацца дыскрымінацыі.


У гэтым конкурсе заявак Амбасада будзе адбіраць праекты з відавочным фокусам на:

  • Свабоду выказвання як анлайн, так і афлайн (у тым ліку мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне бяспекі журналістаў і паляпшэнне якасці іх працы);
  • Свабоду рэлігіі і перакананняў;
  • Роўныя правы для жанчын;
  • Роўныя правы для ЛГБТІ;
  • Абаронцаў Правоў Чалавека;
  • Вяршэнства закона, у тым ліку справаздачнасць / барацьба з беспакаранасцю.
     

Патрабаваннi:

  • заяўкі павінны адпавядаць мэтам НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека;
  • працягласць праекта не можа перавышаць 24 месяцы (пачынаючы як мінімум з ліпеня 2020 г.);
  • праект павінен быць ініцыятывай, якая адказвае на патрэбы мэтавай групы;
  • мэты праекта і чаканыя вынікі павінны быць дакладна сфармуляваны;
  • мэтавая група павінна быць дакладна вызначана;
  • мэтавая група павінна актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх этапах праекта;
  • мэтавая група павінна несці частку выдаткаў праекта (фінансава або ў іншай форме);
  • праект павінен выразна паказваць, якім чынам ён спрыяе паляпшэнню дэмакратыі, вяршэнства права, публічнага адміністравання і добрага дзяржаўнага кіравання, або Правоў Чалавека ў Беларусі.


Наступныя арганізацыi, праекты, мерапрыемствы і бюджэтныя выдаткі не могуць фінансавацца ў рамках НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека:

  • праекты, якія былі прадстаўлены пасля закрыцця прыняцця заявак;
  • камерцыйная дзейнасць;
  • праекты, якія цалкам паўтараюць папярэднія праектаў;
  • выдаткі на будаўніцтва або рамонт (будынка) для праектаў.

 

Асноўныя ўмовы:

  • Амбасада будзе прапаноўваць гранты не больш за € 50,000 (Амбасада пакідае за сабой права прысуджаць вышэйшыя гранты ў выключных выпадках). Заяўнікі павінны выкарыстоўваць прыкладзеную форму заяўкі і не змяняць яе фармат (.docx). Усе неабходныя формы дакументаў можна знайсці па спасылцы.
  • Заяўнікам трэба прадставіць дакладную ацэнку патрэбаў іх праекта і сродкаў, пазначаных у бюджэце праекта.

 

Інфармацыйныя сустрэчы

Амбасада Каралеўства Нідэрландаў арганізуе дзве інфармацыйныя сустрэчы аб згаданых магчымасцях фінансавання для беларускай грамадзянскай супольнасці. Сустрэчы адкрыты для ўсіх зацікаўленых, аднак патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя па электроннай пошце: WAR-Belarus@minbuza.nl.


Першая сустрэча пройдзе ў Мінску 27 лютага 2020 года з 18:00 да 19:30 у зале “Queen” гатэля Crowne Plaza па вул. Кірава, 13 (рэгістрацыя адкрыта да 11:00 26 лютага 2020 г.).

Другая сустрэча адбудзецца ў Віцебску 3 сакавіка 2020 года з 17:30 да 19:00 у канферэнц-зале гателя “Віцебск” па вул. Замкавай, 5-2 (рэгістрацыя адкрыта да 11:00 2 сакавіка 2020 г.). На сустрэчах будзе забяспечаны пераклад на рускую ці беларускую мову.

Крыніца: netherlandsandyou.nl