Амбасада Каралеўства Нідэрландаў адкрыла конкурс праектных заявак да 23:59 5 чэрвеня

З мэтай падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі Нідэрланды зрабілі наяўнымi дзве праграмы: Фонд Правоў Чалавека і Нідэрландcкi Фонд Рэгіянальнага Партнёрства – Матра (НФРП — МАТРА).

У межах Фонда MATRA могуць быць заяўлены наступныя віды дзейнасці:
 

  •     ініцыятывы, накіраваныя на ўзмацненне дзейнасці заканадаўства;
  •     ініцыятывы, накіраваныя на развіцце ўдзелу грамадзян;
  •     ініцыятывы па ўзмацненню грамадзянскага актывізму;
  •     змены грамадскага меркавання адносна правоў чалавека;
  •     узмацненне ролі недзяржаўных арганізацый на працэс зменаў і трансфармацый у грамадстве;
  •     узмацненне ролі інавацыйнай адукацыі ў актыўным грамадстве.


У межах Фонда па правах чалавека могуць быць заяўлены праекты па наступных накірунках:

  •     роўныя правы жанчын;
  •     роўныя правы ЛГБТ;
  •     абарона правоў чалавека;
  •     свабода Інтэрнэта, свабода прэсы, свабода рэлігіі, свабода слова;
  •     правы чалавека і развіцце;
  •     бізнэс і правы чалавека.


Амбасада ласкава просіць уважліва азнаёміцца з правіламі працэдуры выкладзенай на сайце амбасады.

Усе падрабязнасці і патрабаванні абедзвюх праграм вы знойдзеце па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў — 5 чэрвеня 2017 г (05.06.2017, 23:59).

Ў выпадку пытанняў адносна праграмы можна звяртацца:
([email protected]; [email protected] )
ці праз:
Skype: matra.kap;
Telegram: @Wojtek_B
Signal/Whatsapp: +48 600 433 414
Tel. +48 22 559 12 50/51

Крыніца: www.netherlandsandyou.nl