Амбасада Францыі ў Беларусі запрашае на восеньскія іспыты DELF/DALF
пят, 2016-08-19 19:28
Амбасада Францыі ў Беларусі ладзіць запіс вучняў, студэнтаў і ўсіх ахвочых на іспыты восеньскай сесіі DELF/DALF. Запіс на іспыты ажыццяўляецца з 22-га па 25-га жніўня 2016 года па тэл.: (017) 229 18 07.
Восеньскія іспыты на веданне французскай мовы з магчымасцю атрымання сертыфікатаў пацверджання - дыпломаў DELF ці DALF, - пройдуць у перыяд з 31-га кастрычніка па 11-га лістапада 2016 года.
Удзел у экзаменах платны. Аплата за ўдзел у іспытах моўнай сертыфікацыі ажыццяўляецца ў Амбасадзе з 31-га жніўня па 2-га верасня 2016 года.
Паводле AmbaFrance-by.org.