Амбасада Францыі ў Беларусі: Моўныя іспыты DELF/DALF
пят, 2016-01-22 13:30
Амбасада Францыі ў Беларусі ажыццяўляе запіс на моўныя іспыты DELF/DALF.
Запіс на экзамены вясновай сэсіі на веданне французскай мовы ажыццяўляецца з 25 па 29 студзеня па тэл.: (017) 229 18 07. Аплата - у Амбасадзе з 1 па 5 лютага 2016 года.
На экзамены восеньскай сэсіі можна запісацца па гэтым жа тэлефонным нумары з 29 жніўня па 2 верасня, аплата - з 5 па 9 верасня 2016 года.
Крыніца AmbaFrance-by.org.