Амбасада Брытаніі ў Беларусі шукае інтэрна

Амбасада Брытаніі ў Беларусі шукае інтэрна. Умовы супрацоўніцтва - з 1-га жніўня па 30-га верасня 2016 года.

Патрабаванні да кандыдатаў: валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі; кампутарная пісьменнасць (digital native); наяўнасць такіх якасцей, яка адказнасць, ініцыятыўнасць і здольнасць працаваць у камандзе і аўтаномна. Вітаецца медыйны досвед.

Інтэрнатура аплочваецца. Графік працы: з 9:00 да 17:30 з панядзелка па чацвер і з 9:00 да 15:00 у пятніцу.

У абавязкі інтэрна ўваходзяць:

- адміністрацыйная праца;

- праца з аддзеламі Амбасады;

- перакладчыцкая праца;

 - падрыхтоўка кантэнту для анлайн-кампаніі;

- дапамога па анлайн-аглядзе.

Кандыдаты мусяць даслаць CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове (сціслае апісанне - да 2-х старонак) на е-мэйл: [email protected].

Рэзюмэ можна дасылаць да 19:00 10-га ліпеня 2016 года. Пабрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле Adukacyja.info.