АКТ шукае спецыяліста па камунікацыях
аўт, 2018-02-27 11:25
Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ» запрашае ў сваю каманду спецыяліста па камунікацыях і адміністраванні сайта для працы ў праекце «Стрымліванне эпідэміі ВІЧ і скарачэнне захворвання і смяротнасці ад ВІЧ у Беларусі». Каб узяць удзел у конкурсе на вакансію, трэба даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паштовую скрыню [email protected] не пазней за 5 сакавіка. У рэзюмэ абавязкова пазначце спасылкі на публікацыі ці іншыя створаныя вамі медыя-прадукты. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на суразмоўе.
АКТ шукае чалавека, які:
- Мае адукацыю ў галіне інфармацыі і камунікацыі, сувязяў з грамадскасцю ці сумежных сферах
- Стварае змястоўныя, пісьменныя і цікавыя тэксты для сайта і кантэнт для сацыяльных сетак
- Разумее спецыфіку розных медыя-каналаў і валодае інструментамі для аналізу ўзаемадзеяння з аўдыторыяй
- Працуе з асноўнымі кампутарнымі праграмамі, інструментамі google, графічнымі прыладамі і прыладамі для апрацоўкі відэа
- Разумее, як дзейнічае сектар арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), ці марыць даведацца пра гэта падчас працы ў грамадскай арганізацыі.
- Досвед працы і валоданне ангельскай мовай з’яўляюцца перавагамі пры адборы кандыдатаў.
Асноўныя абавязкі:
- Падрыхтоўка і публікацыя артыкулаў на сайце АКТа
- Стварэнне кантэнту для сацыяльных сетак арганізацыі
- Email-рассылкі
- Інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў праекта і падтрымка прафесійных сувязяў са СМІ
- Падрыхтоўка матэрыялаў для бюлетэня “Разам”, які выдаецца Асацыяцыяй “БелСетка анціСНІД”
- Рэдагаванне дакументаў, лістоў і іншых тэкстаў, афармленне прэзентацый і друкаваных матэрыялаў.
Крыніца: actngo.info