Акцыя замірэння - Служба дзеля міру: Валанцёрскі летнік (Брэст)

16-30 ліпеня 2016 года ў Брэсце пройдзе летнік дабрачыннай арганізацыі "Акцыя замірэння - Служба дзеля міру". Удзельнікі летніка будуць прыбіраць/рамантаваць у кватэрах людзей сталага веку - жыхароў горада, пазнаёмяцца з гісторыяй Брэста і яго габрэйскай абшчынай.

У межах летніка габрэйскі дабрачынны цэнтр "Хэсэд Давід" аказвае дапамогу малазабяспечаным людзям сталога веку, ладзіць сустрэчы і "круглыя" сталы з пацярпелымі ад нацызму. Умовы ўдзелу - кароткатэрміновае валанцёрства.

У летніку возьмуць удзел 12 чалавек. Унёсак складае 25 еўра. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ў хостэле ў Брэсце. Мовы летніка - руская, ангельская, нямецкая. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле 3sektar.by.