Акадэмія студэнцкага лідарства (Беларусь)
Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў (Беларусь) запрашае ініцыятыўных студэнтаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй у Акадэмію студэнцкага лідарства. Прэзентацыі Акадэміі пройдуць у Мінску і Гродне.
Тэрмін навучання - 3 месяцы. Удзельнікі адукацыйнай праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне вышэйшай адукацыі, студэнцкага лідарства і самакіравання, даведаюцца, што такое Балонскі працэс і класічны ўніверсітэт. Вынікам праграмы стане рэалізацыя ўласнага праекта ў ВНУ.
Запрашаюцца студэнты беларускіх універсітэтаў дзённай формы навучання. Перавага аддаецца студэнтам 1-3 курсаў.
Прэзентацыі Акадэміі студэнцкага лідарства пройдуць у Мінску 18, 21, 24, 27 лютага, у Гродне - 20 лютага 2016 года.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца анлайн.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле 3sektar.by.