Акадэмія моладзевай палітыкі Ўсходняга партнёрства (Літва)

5-11 чэрвеня 2016 года ў Вільнюсе (Літва) пройдзе трэнінгавы курс "Акадэмія моладзевай палітыкі "Ўсходняга партнёрства", які ладзіць літоўскі Інстытут палітычных даследаванняў і аналізу ў межах праграмы Erasmus+. На 6-дзённы адукацыйны курс па развіцці моладзевай палітыкі набіраюцца 35 удзельнікаў з наступных краін: Беларусь, Украіна, Малдова, Літва, Латвія, Арменія і Грузія.

Кандыдаты на ўдзел мусяць:

- валодаць ангельскай на размоўным узроўні,

- быць зацікаўленымі ў набыцці ведаў і навыкаў у сферы моладзевай палітыкі і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва,

- быць моладзевым работнікам, актывістам моладзевай арганізацыі, супрацоўнікам аддзелаў/дэпартаментаў па справах моладзі, прадстаўляць нацыянальныя моладзевыя рады і г.д.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне навучэнцаў, а таксама праезд удзельнікаў.

Каб запісацца на курс, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 7 траўня 2016 года. Падрабязнасці - на старонцы мерапрыемства на Фэйсбуку.

Паводле NGO "Youth Education Centre "FIALTA".