Акадэмія грамадзянскай супольнасцi ў Чэхіі і Беларусі

У рамках доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы «Акадэмія грамадзянскай супольнасцi» ты зможаш знайсці натхненне, навучанне і падтрымку для сваіх ідэй і мараў. Праграма будзе дзейнічаць да канца красавіка 2019, падчас яе ты зможаш прайсці адукацыйны семінар у Чэхіі, натхніцца ад лепшых беларускіх, польскіх, славацкіх і чэшскіх ініцыятываў і арганізацый, паспрабаваць на практыцы рэалізаваць свае ідэі, адшукаць шмат новых сяброў і развівацца асабіста. Удзел у праграме бясплатны. Арганізатары аплочваюць праезд на семінар, харчаванне і пражыванне ў Чэхіі, выдаткі падчас семінараў і паездак па Беларусі. Заўку на ўдзел у праграме можна запоўніць анлайн да 15.06.2018.

Першая сустрэча пройдзе ў Чэхіі з 21-28.7.2018, дзе для 20 абраных удзельнікаў_ц будзе арганізаваны навучальны семінар. Дэталі будуць высланыя абраным удзельнікам за месяц да семінара.

Акадэмія дамаможа:

  • Атрымаць веды на тэмы, якія цікавяць, і інструменты для вырашэння праблем
  • Атрымаць досвед практычнай рэалізацыі сваёй ідэі
  • Пазнаёміцца з досведам лепшых беларускіх ініцыятыў і арганізацый з магчымасцю будучай супрацы/валанцёрства
  • Пазнаёміцца з аднадумцамі з усёй Беларусі
  • Атрымаць веды ў многіх галінах – як планаваць і заахвочваць сваю супольнасць у рашэнне лакальных пытанняў, як прыцягваць увагу да сваіх мараў, і як іх потым рэалізаваць
     

Патрабаванні:

  • Маладыя актыўныя беларусы_кі ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў.
  • Удзельнікі_цы, гатовыя ўдзельнічаць ва ўсіх семінарах і адукацыйных паездках праграмы.
  • Адукацыя, праца, валоданне ангельскай мовай або наяўнасць візы для ўдзелу ў праекце не маюць значэння.


Часткай праграмы Акадэміі таксама будуць паездкі па Беларусі з мэтай пазнаёміцца з практыкай і вопытам лепшых беларускіх недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў. Там ты зможаш пазнаёміцца з беларускімі актывіст_камі, знайсці натхненне для сваіх уласных ідэй або паспрабаваць скарыстацца магчымасцю дапамагчы у гэтых ініцыятывах як валанцёр_ка.

Крыніца: adukacyja.info


Кантакты

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню: [email protected]