Акадэмія для журналістаў News Impact
European Journalism Centre сумесна з Google News Initiative арганізавалі акадэмію, якая складаецца з серыі семінараў, якія прапануюць магчымасць раскрыць крэатыўнасць і паказаць новыя рашэнні праблем журналісцкай індустрыі. У 2018 годзе будзе арганізавана 5 варыяцый акадэмій, кожная з якіх засяродзіцца на пэўнай інавацыі, вакол адной спецыфічнай тэмы. Удзел у акадэміі бясплатны, таксама арганізатары аплачваюць транспартныя выдаткі і пражыванне. Кожная акадэмія доўжыцца 2 дні і збірае 20 чалавек. Хуткія дэдлайны - 28 траўня і 20 ліпеня.
Першая акадэмія прайшла ў 2017 годзе ў Рыме, Гамбургу, Будапешце, Манчэстэры і Брусэлі. У гэтым годзе акадэмія будзе праведзена ў іншых еўрапейскіх гарадах з мэтай вывучыць новыя інавацыйныя магчымасці ў галіне развіцця прадукту, уцягнутасці грамадства, і навінавага лідарства.
У дадзены момант прымаюцца заяўкі на 2 акадэміі:
- Парыж 27 - 28 чэрвеня - Гіперлакальныя навіны і стратэгіі ўзаемадзеяння. Дэдлайн - 28 траўня 2018.
- Барселона 25 - 26 верасня - Навінавае лідарства. Дэдлайн - 20 ліпеня 2018.
Неўзабаве будзе адкрыты прыём заявак на:
- Лондан 17 - 18 кастрычніка - тэма будзе абвешчана пазней.
- Варшава 5 -6 лістапада- тэма будзе абвешчана пазней.
Праграма дае:
- практычныя сесіі, накіраваныя на вывучэнне і рэалізацыю арыентаваных на карыстальніка метадалогіі ў рэдакцыі;
- абмеркаванне з мэтай вызначыць навінавыя праблемы і спосабы іх рашэння;
- сумесныя мерапрыемствы, накіраваныя на супрацоўніцтва.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўкі могуць рэдактары, дызайнеры, уладальнікі і распрацоўшчыкі прадуктаў, менеджэры сацыяльных сетак і іншыя медыя прадпрымальнікі;
- прымаюцца заяўкі ад усіх крэатыўных асоб, якія працуюць у медыя сферы і жадаюць зрабіць уклад у пабудову ўстойлівай і інавацыйнай журналісцкай будучыні;
- заяўка падаецца анлайн.
Крыніца: newsimpact.io