AIESEC запрашае на сустрэчу Global Village (Мінск)
чцв, 2016-07-21 13:16
Беларускі офіс міжнароднай моладзевай некамерцыйнай грамадскай арганізацыі AIESEC запрашае на сустрэчу "Global Village", якая ладзіцца 23 ліпеня (субота) 2016 года ў Мінску і мае мэтай развіццё міжкультурных зносін.
Падчас мерапрыемства 12 валанцёраў з 7 краін прыгатуюць стравы нацыянальных кухняў і пачастуюць усіх зацікаўленых, пазнаёмяць гасцей з музыкай розных народаў і нацыянальнымі звычаямі. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць разнастайныя стэрэатыпы і памылковыя ўяўленні пра прадстаўнікоў розных краін і народаў. Удзел платны і праз анлайн-рэгістрацыю.
Пачатак сустрэчы - а 16-й гадзіне. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Калініна, 7. Падрабязнасці - тут.
Паводле NGO.by, AIESEC in Minsk.