AIESEC: Праграма міжнароднага валанцёрскага абмену Global Citizen

AIESEC у Беларусі запрашае на праграму міжнароднага валанцёрскага абмену Global Citizen.

Вітаюцца актыўныя студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў. Асабліва тыя, хто любіць вандраваць і жадае завесці новых сяброў у розных краінах свету.

Global Citizen - міжнародная валанцёрская праграма абмену, якая дае магчымасць развіць лідарскія якасці, падарожнічаць па свеце, знаёміцца з сусветнай культурай, удзельнічаць у сацыяльных праектах па вырашэнні пэўных праблем у сферы  адукацыі, экалогіі, аховы здароўя і г. д.

Што дае праграма Global Citizen:

  • 6 тыдняў, напоўненых эмоцыямі і новымі ўражаннямі;
  • выйсце з зоны камфорту, магчымасць паспрабаваць нешта новае;
  • знаёмства з культурай іншай краіны;
  • практыку ангельскай мовы.

Для ўдзелу ў праграме неабходна:

  1. запоўніць анлайн-заяўку;
  2. абраць валанцёрскі праект;
  3. прайсці сумоўе;
  4. падрыхтавацца да падарожжа.

Дэдлайн - 30 лістапада 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле Adukacyja.info