Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID): Вакансія менеджэра праектаў (Мінск)
Рэгіянальная Місія Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) у Ўкраіне, Малдове і Беларусі шукае спецыяліста па праектным менеджмэнце для працы ў Мінску.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшая адукацыя ў галіне эканомікі/сацыяльнага развіцця (гаспадаркі, бізнэсу, грамадскіх навук); вітаецца дадатковая адукацыя ў сферы праектнага менеджмэнту, камунікацый, маніторынга і ацэнкі;
- 4-6 гадоў працоўнага досведу адміністравання (кіравання) праграмамі сацыяльнага й эканамічнага развіцця (пажадана ў прыватным сектары альбо з міжнарожнымі донарскімі агенцтвамі);
- свабоднае валоданне рускай і ангельскай мовай (узровень IV), валоданне беларускай як працоўнай пажадана;
- знаёмства з прынцыпамі праграмнага планавання і менеджмэнту, фінансавым аналізам і складаннем бюджэту, праграмным маніторынгам і ацэнкай;
- добрыя вусныя і пісьмовыя камунікацыйныя навыкі;
- арганізаванасць і здольнасць да прыярытэзацыі задачаў, працаваць у камандзе, адкрытасць у міжасабовых адносінах, навыкі выканання разнастайных заданняў адначасова;
- навыкі працы з Microsoft Office і прадуктамі Google;
- інш.
У абавязкі ўваходзіць планаванне дзейнасці й мерапрыемстваў у межах стратэгіі краінавай праграмы, вызначэнне прыярытэтаў выдаткавання бюджэтных сродкаў праграмы для эфектыўнага дасягнення яе мэтаў, падтрымка наўпроставай камунікацыі з арганізацыямі й партнёрамі па імплементацыі і да т.п. Падрабязнасці - тут.
Дэдлайн - 18:00 па мінскім часе 29 студзеня 2016 года.
Крыніца USAID.gov