АЕБ запрашае на Кастрычніцкі эканамічны форум 2016 (Мінск)
пят, 2016-10-28 14:39
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу (Мінск) запрашае на Кастрычніцкі эканамічны форум, які пройдзе ў Мінску 3-4 лістапада 2016 года.
Сёлета тэма форуму - "Рэформы для далучальнага росту". Удзел у канферэнцыі бясплатны.
Мэта форуму - сфарміраваць давер да праграмы структурных рэформ у Беларусі праз прафесійнае абмеркаванне.
Тэмы дыскусій:
- Перспектыва развіцця эканомікі краін рэгіёна і Беларусі
- Рэформа сектару дзяржпрадпрыемстваў у Беларусі
- Наступствы рэформы сектару дзяржпрадпрыемстваў для беларускага рынку працы і меры па іх пераадоленні
- інш.
Спікеры форуму:
- Ганс Цімер (галоўны эканаміст Рэгіянальнага ўпраўлення па Еўропе і Цэнтральнай Азіі, Сусветны банк);
- Пітэр Долман (кіраўнік місіі МВФ у Беларусі);
- Зміцер Салагуб (намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Ўкраіны);
- Кірыл Руды (доктар эканамічных навук, былы прэзідэнцкі памочнік па эканамічных пытаннях у Беларусі);
- Крыстэр Ферлінг (заснавальнік, саўладальнік і гендырэктар IFL Entrepreneur AB, Швецыя);
- Андрэй Клепач (намеснік старшыні, сябра праўлення Знешэканомбанка Расіі).
Каб зарэгістравацца на Кастрычніцкі форум 2016, калі ласка, націсніце сюды.
Крыніца: АЕБ