Адзінаццаты конкурс праектаў «Месца сустрэчы: дыялог»
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне» аб'яўляе адзінаццаты конкурс праектаў у рамках гуманітарнай праграмы «Месца сустрэчы: дыялог». Мэтай конкурсу з'яўляецца выяўленне і падтрымка праектаў некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, накіраваных на падтрымку і развіццё актыўнасці людзей, якія пацярпелі ад нацыянал-сацыялізму і іншых людзей ваеннага пакалення. Прыём праектных заявак доўжыцца да 17.00 28 лютага 2019.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе, а таксама ўсе неабходныя для запаўнення фармуляры можна спампаваць з сайта МГА «Узаемаразуменне». Да 15 лютага будзе ажыццяўляцца кансультаванне заяўнікаў і заяўніц. Па кансультацыі неабходна звяртацца асабіста, па тэлефоне або па электроннай пошце ([email protected]) з указаннем тэмы ліста «Конкурс 2019».
Германскі Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» і яго беларускія партнёры лічаць, што людзі нават вельмі старэчага ўзросту не з'яўляюцца ўсяго толькі спажыўцамі паслуг, але гуляюць важную ролю ў жыцці грамадства.
Крыніца: moov.by