Адзін свет - міжнародны фестываль праваабарончага дакументальнага кіно (Чэхія)
аўт, 2016-09-06 11:52
6-15 сакавіка 2017 года ў Празе (Чэхія) пройдзе міжнародны фестываль праваабарончага дакументальнага кіно "Адзін свет". Кінафестываль арганізуе чэшская няўрадавая арганізацыя "People in Need". У мерапрыемстве могуць удзельнічаць кінематаграфісты з усяго свету.
Міжнародны конкурс уключае 2 намінацыі: 1) дакументальныя фільмы; 2) анімацыйныя і дакументальныя фільмы для дзяцей.
Удзел у фестывалі бясплатны. На конкурс прымаюцца і караткаметражныя стужкі. Фільмы, знятыя не на ангельская і чэшскай мове, мусяць суправаджацца перакладам на адну з гэтых моў.
Заяўкі прымаюцца да 30 верасня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Больш інфармацыі пра фестываль - на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org.