Advocate Europe: Грантавая падтрымка інавацыйных праектаў

"Аdvocate Europe" - штогадовая ініцыятыва па падтрымцы інавацыйных праектаў пры фінансаванні нямецкай незалежнай прыватнай фундацыі "Stiftung Mercator", міжнароднай асацыяцыі "MitOst e.V." і некамерцыйнай асацыяцыі "Liquid Democracy e.V.".

"Аdvocate Europe" падтрымлівае праекты ў сферы грамадзянскай адукацыі, мастацтва і культуры, дэмакратыі, сацыяльнай інавацыі. Арганізацыя прымае заяўкі зарэгістраваных некамерцыйных арганізацыяў на атрыманне грантаў (памерам да 50 тыс. еўра).

Дэдлайн - 13 красавіка 2015 года.

Падрабязная інфармацыя пра крытэры конкурсных праектаў і ўмовы падачы заяўкі размешчана тут.

Паводле Adukacyja.info.