Адукуй сябе пра Еўропу 3.0

Набор навучэнцаў на трэці вочна-завочны (Blended Learning) курс пра Еўропу. Удзельнікі і ўдзельніцы цягам трохмесячнага курса тры разы сустрэнуцца на двухдзённых вочных сесіях у Беларусі ды Літве (22.09 – 23.09, 27.10-28.10, ды 01.12- 02.12.2018), у астатні час навучанне будзе праходзіць анлайн і займаць у сярэднім 3-4 гадзіны на тыдзень. Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18-25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай. Удзел у курсе цалкам бясплатны. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 8 верасня 2018.

У модулях курса, прысвечаных Еўропе ды Еўрапейскаму саюзу, беларуска-еўрапейскім адносінам, а таксама паглыбленню прадстаўлення ўдзельнікаў і ўдзельніц пра іх асабістае месца ў гэтай складанай структуры, будзе магчымасць палепшыць сваё разуменне сучаснай Еўропы.

Бонусам удзельнікі і ўдзельніцы цэлы шэраг заданняў, накіраваных на паляпшэнне твайго валодання разнастайнымі метадамі апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі ды кваліфікаваны персанальны фідбэк ад анлайн-ментарак. На жывых сустрэчах цябе чакаюць цікавыя эксперты, а таксама магчымасць пракачаць свае навыкі прэзентавання.

Асноўная інфармацыя курса будзе давацца на беларускай і рускай мовах, некаторыя матэрыялы будуць прадстаўленыя па-ангельску. Удзельнікі і ўдзельніцы павінны валодаць ангельскай на ўзроўні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых тэкстаў. У рамках адбору мы можам таксама запрасіць цябе на караценькае анлайн-інтэрв’ю для праверкі валодання ангельскай мовай.

Бонусы. Лепшыя выпускнікі і выпускніцы курса атрымаюць магчымасці індывідуальнай ментарскай падтрымкі ад Адукацыя.Інфо і Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, будуць мець перавагі пры адборы на іншыя праекты арганізатараў курса.

Крыніца: adukacyja.info