Адукацыйны візіт у Польшчу «Досвед развіцця прадпрымальніцтва на прыкладзе Падляшскага ваяводства»
Адукацыйны візіт у Польшчу (23-26 чэрвеня 2019, Беласток) «Досвед развіцця прадпрымальніцтва на прыкладзе Падляшскага ваяводства». Арганізатар забяспечвае даезд, пражыванне, харчаванне, пераклад з польскай мовы на беларускую падчас стажыроўкі ў Беластоку, а таксама ажыцяўляе візавую падтрымку. Падаць заяўку анлайн можна да 3 чэрвеня 2019 г. да 12:00.
Мэта: пазнаёміць беларускіх удзельнікаў і ўдзельніц з досведам польскай трансфармацыі ў розных галінах грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця, даць магчымасць наладжвання новых кантактаў і сувязяў для далейшай супрацы і развіцця беларуска-польскіх стасункаў.
Удзел у праекце дасць магчымасць даведацца пра шлях трансфармацыі Польшчы, правядзенне рэформаў, еўрапейскую інтэграцыю. Удзельнікі і ўдзельніцы таксама атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў Польшчы на прыкладзе Падляшскага ваяводства, пазнаёмяцца з жыццём беларускай меншасці на Падляшшы і досведам памежнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Мець досвед грамадскай, прадпрымальніцкай дзейнасці ці працы ў дзяржаўных органах у Беларусі
- Пунктуальнасць і ўдзел ва ўсіх сустрэчах згодна з праграмай падчас стажыроўкі
Крыніца: belaruskidom.eu