Адукацыйны візіт у Гдыню (Польшча)
Беларусы і беларускі запрашаюцца на Study Visits in Gdynia 8-20 кастрычніка / 5-17 лістапада 2018 года ў Гдыню (Польшча). Мэта праекта – прадэманстраваць удзельнікам/цам дынаміку развіцця Польшчы з моманту падзення камунізму, пазнаёміць з дэмакратычнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне. Удзельнікі/цы будуць сустракацца з палітыкамі, супрацоўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і лакальнымі актывістамі. Працоўная мова – руская, заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2018 года.
Удзельнікам і ўдзельніцам забяспечваюцца пражыванне, харчаванне, праезд у мясцовым транспарце. Таксама арганізатары падтрымаюць з бясплатнай шэнгенскай візай. Каб стаць удзельнікам/цай, неабходна запоўніць анкету анлайн.
Адукацыйныя візіты - гэта выдатная магчымасць:
- упершыню або бліжэй пазнаёміцца з Польшчай;
- даведацца больш аб рабоце органаў мясцовага самакіравання, лакальнага бізнесу, СМІ, адукацыйных структур;
- наведаць дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі;
- пазнаёміцца з паспяховымі кейсамі "праблемных жывых пытанняў";
- акунуцца ў польскую культуру і гісторыю
Крыніца: facebook.com