Адукацыйны візіт для праваабаронцаў у Жэневу
Хельсінкскі фонд правоў чалавека (Варшава, Польшча) запрашае ў практычную адукацыйную паездку ў Жэневу (Швейцарыя) па тэме «Дагаварныя органы і механізмы ААН па правах чалавека». Паездка адбудзецца 20-24 лістапада 2017 г. у часе 94-й сесіі ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі.
Мэта адукацыйнай вандроўкі – спрыянне прафесійнай падрыхтоўцы юрыстаў і праваабаронцаў, якія свядома развіваюць дзейнасць на карысць правоў чалавека, вярэшэнства закону і дэмакратыі.
Для каго
Юрысты і праваабаронцы з Беларусі, якія маюць практычны досвед у галіне абароны правоў чалавека і выкарыстоўваююць для гэтага міжнародныя прававыя механізмы.
Іншыя крытэры:
вышэйшая адукацыя (у выключных выпадках могуць разглядацца заяўкі ад кандыдатаў з іншай адукацыяй, якія або ўжо прайшлі асноўны курс на тэму правоў чалавека, якія праводзіліся Хільсінскім фондам правоў чалавека або іншымі арганізацыямі, што прафесійна займаюцца праваабарончай дзейнасцю, а таксама маюць тэарытычныя базавыя веды пра функцыянаванне сістэмы правоў чалавека ААН
У праграме – сустрэчы ва Ўпраўленні Вярхоўнага камісара па Правах Чалавека ААН, віўіт ў Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа, абмеркаванне практычных аспектаў дзейнасці дагаварных органаў і адмысловых працэдур, абмеркаванне пытанняў працы з індывідуальнымі скаргамі. імплементацыі рашэнняў. Плануецца таксама наведванне цэнтральных структур ААН у Жэневе, удзел у адкрытым пасяджэнні Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, сустрэча з міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі ды інш.
Арганізатары пакрываюць наступныя выдаткі:
- кошт праезда да месца вылета ў Жэневу і назад;
- квіток на самалёт (эканом-клас);
- пражыванне ў двухмясцовых пакоях ( у выключных пытаннях трохложкавых) у Жэневе;
- харчаванне ў Жэневе;
Выдаткі на атрыманне віз, а таксама ўсе іншыя вымогі, няўзгодненыя з арганізатарамі НЕ пакрываюцца.
Удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы абавязковы! Па выніках візіту ўдзельнікі павінны будуць напісаць эсэ або артыкул.
Як падаць заяўку
Каб паўдзельнічаць у адукацыйнай паездцы,неабходна запоўніць анлайн-заяўку.
Арганізатары пакідаюць за сабой права правесці дадатковае анлайн сумоўе. Сярод крытэраў адбору – наяўнасць адукацыі ў галіне міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека, практычны досвед, матывацыя і дакладнае ўяўленне пра тое, навошта неабходныя веды. Асабліва вітаецца ўдзел юрыстаў і экспертаў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы альтэрнатыўных справаздач у Каміэты ААН, а таксама выпускнікоў праграмы ILIA з Беларусі, якія раней не ўдзельнічалі ў падобных адукацыйных паездках у Жэневу.
Скрайні тэрмін – 27 жніўня 2017 г. Дакументы, адасланыя пазней за пазначаную дату, разглядацца не будуць.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена не пазней за 12 верасня 2017 г.
Крыніца: