Адукацыйны тур у Польшчу/ Study Tours to Poland

ШТО ТАКОЕ STP?

STP гэта не турыстычная вандроўка і не перапынак у тваёй адукацыі – гэта 12 дзён інтэнсіўнай працы, але ў зусім іншай форме, чым гэта прынята ў студэнцкай штодзённасці. Праграма візіту з’яўляецца дастаткова напружанай – яна дапамагае ўдзельнікам атрымаць новы досвед, веды і ўменні. Некаторы час застанецца і на адпачынак.

Рэалізацыя праекту адбываецца ў міжнароднай групе, дзе ўдзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і з новай краінай. Удзел у праекце гэта таксама магчымасць атрымаць новы досвед і падзяліцца сваімі марамі пра будучыню з іншымі.

У праекце мы чакаем людзей, якія адкрытыя да супрацоўніцтва, пошуку новых сяброў і прыгодаў. Запрашаем да ўдзелу ў "Study Tours to Poland" актыўных, матываваных і цікаўных студэнтаў!

Крайні тэрмін падачы 13 ліпеня.

ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ "STUDY TOURS TO POLAND"?

У праграме "Study Tours to Poland" могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:

  • узрост 18 - 21 год (народжаныя 1 студзеня 1994 – 30 чэрвеня 1997 года),
  • з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацы,
  • навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і Санкт-Пецярбургу),
  • маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння мусці быць мінімум да 31 сакавіка 2016 года),
  • не прымалі раней удзелу ў праграме "Study Tours to Poland".

Працэдура падачы заявак на ўдзел БЯСПЛАТНАЯ!

Увага! Падрабязная інфармацыя пра конкурс
Што забяспечваецца ў межах праграмы Study Tours to Poland?

  • Пражыванне і харчаванне ў Польшчы
  • Частковае пакрыццё дарожных выдаткаў
  • Праграмныя выдаткі

Як падаць заяўку?

1) Падрыхтаваць адсканаваныя або сфатаграфаваныя дадаткі ў файлах фармату pdf, tif або jpg (памер кожнага не павінен быць большым за 500 Кб):

  • замежны пашпарт (старонка з дадзенымі і фота),
  • заліковая кніжка (старонка з адзнакамі за 2 апошнія семестры),
  • рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка, лідэра НДА, кіраўніка фірмы і г.д., засведчаная ўласным подпісам з афіцыйнай пячаткай (згодна з інструкцыяй),
  • заява кандыдата пра тое, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме "Study Tours to Poland"  (згодна з узорам).

 

Увага! Адсканаваныя файлы неабходна называць згодна з іх зместам, дадаючы прозвішча кандыдата. Назвы файлаў трэба запісваць лацінскімі літарамі так, каб было зразумела, які дакумент знаходзіцца ўсярэдзіне: pashpart_stankevich, acenki_stankevich, rekamendacyja_stankevich, zajava_stankevich. Калі ласка, не дадавайце ў назвы файлаў ніякіх іншых графічных знакаў: двукоссяў, кропак, косак, дужак, слэшаў і г.д.!

2) Запоўніць анлайн-анкету.

Увага! На запаўненне анкеты ёсць 25 хвілін. Няма магчымасці стварэння працоўнай версіі дакумента. Рэкамендуем папярэдне пазнаёміцца з пытаннямі анкеты перад яе запаўненнем.

3) Пераканацца ў тым, што заява адпраўлена (пацверджанне прыходзіць аўтаматычна на е-мэйл, напісаны ўу анкеце).

Пераход на наступны ўзровень магчымы толькі пры наяўнасці скан-копіяў дакументаў.

Больш падрабязную інфармацыю шукайце тут.