Адукацыйны семінар па адміністратыўным праве (Мінск)
15 лістапада ў Мінску адбудзецца бясплатны адукацыйны семінар "Адміністратыўны працэс: Абарані сябе сам". Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія актывісты і ўсе зацікаўленыя.
Семінар накіраваны на павышэнне ўзроўню прававых ведаў грамадскіх актывістаў і асоб, якія цікавяцца пытаннямі адміністрацыйнага права.
Удзельнікі семінара атрымаюць веды адносна абскарджвання незаконных пратаколаў, пастанаўленняў, супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама навучацца абараняць сябе ў адміністрацыйным працэсе, выкарыстоўваючы дзеючыя прававыя механізмы (нават пры адсутнасці мажлівасці скарыстацца паслугамі адваката). Семінар пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кульман, 4 (памяшканне прафсаюза РЭП) з 12 да 16 гадзін 15 лістапада 2014 года.
Для ўдзелу ў семінары неабходна да 12 лістапада даслаць ліст з пазнакай "Семінар" на е-мэйл: [email protected]. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Паводле Studrada.org.