Адукацыйны летнік у Гомельскай вобласці для актывістаў(к)-раварыстаў(к)

Велалагер для актывістаў(к) пройдзе 10-12 жніўня 2018 у Гомельскай вобласці. Удзельнікі і ўдзельніцы адбіраюцца на конкурснай аснове. Удзел у летніку бясплатны, арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне, кампенсуюць транспартныя выдаткі. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 1 жніўня 2018.

 

Раварысты/кі з усіх гарадоў Беларусі змогуць атрымаць веды пра тое, як вызначыць якасць роварнай інфраструктуры, куды звяртацца, калі роварная інфраструктура адсутнічае альбо пабудавана няправільна, як роварныя актывісты(кі) з іншых гарадоў і краінаў выпраўляюць памылкі праектыроўшчыкаў і будаўнікоў. У якасці экспертаў на мерапрыемстве будуць замежныя роварныя актывісты і прадстаўнікі беларускіх роварных арганізацый.

Тэмы роварнага летніка:

  • гарадская мабільнасць і месца роварнага транспарту ў ёй;
  • функцыі вуліц: транспартная і грамадская;
  • хуткасць прапускная здольнасць, бяспека;
  • прыярытэты развіцця транспарту ў горадзе;
  • арганізацыя роварнага руху: ад сеткі маршрутаў да элементаў інфраструктуры;
  • планаванне сеткі веламаршрутаў;
  • формы арганізацыі роварнага руху;
  • чаму роварную інфраструктуру трэба будаваць разам з іншымі элементамі вуліцы і ці мажліва стварыць роварную сцежку з дапамогай фарбаў;
  • трансфармацыя вуліц: замежныя прыклады;
  • ці мажліва змяніць беларускія вуліцы “малай кроў’ю”?

 

Мерапрыемства разлічана на людзей, якія хочуць не проста катацца на роварах, але і рабіць штосьці для развіцця роварнага руху ў сваім асяроддзі. У летніку паўдзельнічаюць 30 раварыстаў(к), адабраных на падставе запоўненых заявак.

Крыніца: bike.org.by