Адукацыйны курс «Журналісцкае расследаванне: новыя трэнды і метады»

Бясплатны дыстанцыйны курс па журналістыцы расследаванняў ад ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Усе, хто хоча даведацца больш пра практыку журналісцкіх расследаванняў, могуць прайсці гэты анлайн-курс, які вучыць знаходзіць схаваную праўду. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна да 28 студзеня, 24:00.

Сучасныя журналісты маюць зручную і эфектыўную камп’ютарную зброю, якая дапамагае здабываць нават добра прыхаваную інфармацыю. Новыя тэхналогіі даюць магчымасць беларускім журналістам не толькі даведацца, хто з чыноўнікаў жыве ў шыкоўных драздоўскіх катэджах за высокім плотам, але і знайсці хітрых карупцыянераў у далёкіх замежных афшорах.

Засвоіць гэтыя найноўшыя прыёмы, а таксама узяць на ўзбраенне класічныя спосабы дакапацца да сутнасці, можна будзе падчас курсу «Журналісцкае расследаванне: новыя трэнды і метады». Вядомыя журналісты-расследавальнікі падзеляцца досведам, арыгінальнымі ідэямі, а таксама новымі следчымі метадамі і інструментамі.

Сярод іншага ўдзельнікі курсу даведаюцца:

  • Як шукаць тэмы расследавання
  • Як «раскалоць» маўклівых суразмоўцаў
  • Як удасканаліць дэтэктыўныя здольнасці
  • Які алгарытм дапаможа прайсці ўвесь шлях ад ідэі матэрыялу да яго публікацыі.

 

На занятках навучэнцы таксама атрымаюць інсайдарскія падказкі:

  • Як знайсці спецыялізаваныя сайты, каб вывудзіць адтуль патрэбную інфармацыю
  • Як карыстацца базамі звестак, створанымі журналістамі-расследавальнікамі
  • Як карыстацца пошукавымі сістэмамі
  • Як зрабіць свае камунікацыі бяспечнымі

 

Журналісцкае расследаванне – цяжкая і нярэдка рызыкоўная справа. Але варта памятаць, што не святыя гаршкі лепяць. Прыходзьце, каб навучыцца раскопваць тое, што хтосьці намагаецца ўтаіць ад грамадства! Асноўны трэнер па курсу — Мікола Дзябёла.

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА: журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі.

АПІСАННЕ КУРСА: Курс «Журналісцкае расследаванне: новыя трэнды і метады» распачнецца 3.02.2018 устаноўчай сесіяй ў Мінску і завершыцца 1.04.2018 майстар-класам замежнага трэнера ў Вільні. Паміж гэтымі датамі пройдуць чатыры дыстанцыйных модуля і адзін трэнінг-інтэнсіў.

Крыніца: baj.by