Адукацыйны курс «Рукадзелле з прыбыткам» для творчых пенсіянераў/к
аўт, 2019-06-25 06:28
З 4 ліпеня 2019 стартуе адукацыйны курс «Рукадзелле з прыбыткам» для творчых пенсіянерак і пенсіянераў. Заняткі буду праходзіць па адрасе: Мінск, вул. Люцынская, 17. Курс бясплатны і складаецца з 12 заняткаў працягласць 1,5 гадзіны.
Валанцёры сацыяльнага праекта «2 Баобаба» раскажуць, пакажуць і навучаць:
- Як зарабіць на творчасці;
- Як і дзе прадаваць свае рукатворныя вырабы;
- Як мець зносіны з замежнымі пакупнікамі;
- Як аналізаваць канкурэнтаў;
- Як адпраўляць пасылкі за мяжу;
- SEO прасоўванню і шмат чаму іншаму.
Крыніца: facebook.com