Адукацыйны курс па прасоўванні інтарэсаў мясцовай супольнасці

Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне "АКТ" у партнёрстве з асветніцкай установай "Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый" (Беларусь) ладзіць у Мінску бясплатны адукацыйны курс "Прасоўванне інтарэсаў мясцовай супольнасці: асноўныя падыходы і практычныя інструменты". Курс скіраваны на развіццё навыкаў прасоўвання інтарэсаў і адстойвання разнастайных патрэбаў мясцовых супольнасцей.

Удзельнікі курсу даведаюцца:

- якім чынам аказваць уплыў на прыняцце рашэнняў па пытаннях, якія хвалююць людзей у доме, двары, раёне, горадзе і інш.;

- як ажыццяўляць кампаніі па адстойванні інтарэсаў супольнасці;

- пра эфектыўную камунікацыю, вядзенне перамоў, працу ў камандзе;

- як супрацоўнічаць з экспертамі і СМІ ў справе адстойвання інтарэсаў супольнасці.

На курс запрашаюцца актывісты мясцовых супольнасцей і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў з усёй Беларусі.

Курс уключае 2 трэнінгі, якія пройдуць 5-6 сакавіка і 2-3 красавіка 2016 года. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне навучэнцаў.

З праграмай і раскладам першага трэнінгу можна азнаёміцца па спасылцы.

Запіс на курс ажыццяўляецца анлайн. Дэдлайн - 28 лютага 2016 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: [email protected].

 

Паводле ActNGO.info.