Адукацыйны курс для краязнаўцаў (Гродна)

Гродненскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ" прапануе адукацыйны курс для краязнаўцаў, настаўнікаў, музейных супрацоўнікаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Гродна і Гродненшчыны, якія зацікаўлены ў даследаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

У праграме курса:

- знаёмства з метадамі працы з мясцовай гісторыка-культурнай спадчынай (рэгіяналістыка, "вусная" гісторыя, да т.п.);

- праца з крыніцамі і навуковай літаратурай па гісторыі і культуры насельніцкіх пунктаў і супольнасцей Гродненшчыны;

- набыццё навыкаў планавання і правядзення краязнаўчых даследаванняў і мерапрыемстваў па папулярызацыі мясцовай гісторыі і культуры;

- кансультацыі спецыялістаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, абмеркаванне рэалізацыі ўласных ініцыятыў у сферы даследавання і папулярызацыі мясцовай гісторыі і культуры.

Курс вядуць беларускія спецыялісты. Праграма навучання ўключае анлайн-заняткі (4-6 гадзін на тыдзень) і 3 сесіі ў Гродне. Навучанне бясплатнае, арганізатары забяспечваюць удзельнікаў адыкацыйнымі матэрыяламі і пакрываюць выдаткі на кава-паўзы. Выдаткі на праезд у Гродна навучэнцы аплочваюць самастойна (або іх кампенсуюць іх арганізацыі).

Анлайн-рэгістрацыя на курс ідзе да 22 жніўня 2016 года. Дадатковыя пытанні - праз е-мэйл: [email protected] (каардынатар курса - спадар Андрусь Вашкевіч).

Паводле Adukacyja.info.