Адукацыйны курс: 12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці

Грамадская кампанія "Грамадзянскасць.BY" пры падтрымцы грамадскага аб'яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" і Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы прапануе адукацыйны курс "12 крокаў да грамадзянскасці".

Мэта курсу - павышэнне кампетэнцыі ў галіне грамадзянскай адукацыі, імплементацыя ідэй актыўнай грамадзянскасці ў існуючыя адукацыйныя праграмы. Запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў у сферы нефармальнай адукацыі і ўсе зацікаўленыя.

Тэмы курсу:

1) 4-5 красавіка - "Вытокі грамадзянскасці як паняцця ў свеце і Беларусі",

2) 18-19 красавіка - "Сістэма, метады і формы грамадзянскай адукацыі і выхавання ў Беларусі",

3) 16-17 траўня - "Сучаснасць і грамадзянская адукацыя ў Беларусі".

Дадзеныя тэмы будуць выкладзены падчас трох семінараў, якія завершыць спецкурс "Сеткавае грамадзянскае дзеянне". Навучэнцы здолеюць самастойна зладзіць культурніцкія мерапрыемствы для сваіх супольнасцей: дыскусіі, кінапаказы, сустрэчы з VIP і г.д. Навучанне пройдзе ў Мінску.

Кандыдаты мусяць да 22 сакавіка 2015 года запоўніць анлайн-анкету. Па дадатковую інфармацыю неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected] (тэма ліста "Адукацыйны курс").