Адукацыйны бізнес-праект BizWay для падлеткаў

Калі табе ад 14 да 17 гадоў і ты цалкам згодны, што бізнес - справа маладых, то хутчэй рэгіструйся на новы адукацыйны праект BizWay! Старт праграмы 21 сакавіка, рэгіструйся анлайн да 19 сакавіка, прайдзі адбор і стань часткай яркага падарожжа па свеце бізнесу. Заняткі будуць праходзіць па суботах з 11.00 да 13.30 у Альфа-хабе па адрасе г. Мінск, вул. Няміга 5. Удзел у курсе абсалютна бясплатны.

Гэта бізнес-інтэнсіў, які складаецца з 6 сустрэч, у час якіх ты дакладна даведаешся і зразумееш:

  • што такое стартап і якія тыпы стартапов існуюць
  • як ацаніць знешнюю і ўнутраную сераду бізнес-праекта
  • як пралічыць манетызацыю праекта


А яшчэ навучышся генераваць ідэі бізнесаў, ператвараць іх  пітч, атрымаеш зваротную сувязь ад бізнес-супольнасці Мінска і знойдзеш мора яркіх і амбіцыйных сяброў!

Старт праграмы 21 сакавіка, а гэта значыць, што ўжо да пачатку траўня 20 шчасліўчыкаў змогуць прайсці шлях да распрацоўкі ўласнага бізнес-праекта, а пераможца атрымае шанец прапрацаваць сваю ідэю на гадавым курсе школы бізнэсу для падлеткаў Deti-MBA ўжо ў наступным навучальным годзе!

Крыніца: docs.google.com