Адукацыйная праграма па развіцці патэнцыялу рэгіянальных ініцыятываў EMI 2020

EMI 2020 распрацавана як 3-месячны навучальны курс для актывістаў і актывістак з рэгіёнаў Беларусі. Праграма пабудавана па прынцыпе змешанага навучання: 3 вочныя сустрэчы і вебінары ў перыяд з сакавіка па травень. Усе выдаткі па пражыванні, харчаванню і транспарту пакрываюцца арганізатарамі. Заяўкі прымаюцца анлайн да 1 сакавіка 2020.

Тры працоўныя сесіі будуць праходзіць у Мінскім раёне або вобласці: 26-29 сакавіка, 24-26 красавіка, 29-31 траўня.

Асноўная мэта: Развіццё кампетэнцый актывістаў і актывістак з рэгіёнаў Беларусі для ўзмацнення іх ролі ў агульнай структуры грамадзянскай супольнасці.

Задачы:

  • Даць уяўленне аб паходзе, заснаваным на правах чалавека для працы ў грамадзянскім сектары;
  • Пазнаёміць з лепшымі практыкамі ўключэння грамадзян, падтрымання працы НДА і ініцыятыўных груп у Беларусі і за мяжой;
  • Развіць навыкі стратэгічнага планавання, арганізацыі працы ўнутры каманды, працы з сацыяльнымі медыя;
  • Даць платформу для знаёмства і наладжвання далейшага супрацоўніцтва;

 

Крыніца: readymag.com