Адукацыйная праграма Junior Ignite Camp-2019 набірае трэнераў/к і ментараў/к
Junior Ignite Camp (на базе аздараўленчага лагера «Волат», Мінская вобл., Барысаўскі р-н, в. Дудзінка) - гэта некамерцыйны сацыяльны адукацыйны праект для школьнікаў і школьніц 6-8 класаў, якія цікавяцца ІТ-тэматыкай і тэхнічнай творчасцю, але якія маюць цяжкасці ці бар'еры (геаграфічныя, фінансавыя, сацыяльныя) ў рэгулярным наведванні такіх заняткаў ва ўстановах дадатковай адукацыі. Валанцёрам і валанцёркам трэба запоўніць анкету анлайн да 7 ліпеня 2019.
У праекце працуюць на валанцёрскіх пачатках, а для выбраных школьнікаў і школьніц вучэбная праграма, пражыванне і харчаванне бясплатныя.
У гэтым годзе Junior Ignite Camp пройдзе з 8 па 17 жніўня 2019. Запрашаюць школьніц і школьнікаў 6-8 класаў з Магілёўскай вобласці стаць удзельніцамі і ўдзельніцамі праграмы, а настаўнікаў і настаўніц - далучыцца да каманды арганізатараў і праводзіць заняткі або арганізоўваць вольны час.
Падрабязная інфармацыя для настаўнікаў, псіхолагаў, сацыяльных работнікаў і энтузіястаў, якія хацелі б далучыцца да каманды арганізатараў, на сайце.
Крыніца: edu4future.by