Адукацыйная праграма Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё ў Мінску
Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, часопісам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя” запрашае на адукацыйную праграму “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”. Мэта праграмы – развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Заяўкі прымаюцца да 12 лютага.
Удзельнікі праграмы атрымаюць сістэмныя веды пра сучасныя накірункі развіцця гарадоў і грамадскай прасторы у іх, практычныя навыкі крытычнага мыслення і даследчай працы, досвед камунікацыі, узаемадзеяння і каманднай распрацоўкі ідэй і праектаў для развіцця грамадскай прасторы. Галоўнай рамкай праграмы стане канцэпцыя “зялёны горад”.
Праграма ўключае ў сябе лекцыі, семінары-абмеркаванні, групавую даследчую практыку пад кіраўніцтвам т'ютараў, а таксама распрацоўку праектаў развіцця грамадскай прасторы. Вынікі даследванняў і створаныя на іх падставе праекты будуць прэзентаваны па сканчэнні праграмы на публічным мерапрыемстве.
У межах праграмы ўдзельнікі будуць вывучаць наступныя тэмы:
− горад як аб’ект мыслення і дзейнасці, спосабы і накірункі працы ў сучаснай урбаністыцы;
− грамадскія прасторы як сістэмны элемент гарадскога жыцця і развіцця;
− зялёны горад: канцэпцыя, ідэялогія, практыка;
− права на горад і яго реалізацыя праз грамадскую прастору;
− гарадскія супольнасці і сацыяльныя адносіны, іх праявы ў грамадскіх гарадскіх прасторах;
− ідэнтычнасць, сімвалічны і культурны кантэкст развіцця горада і гараджан;
− эканоміка і інвестыцыі, сучасныя мадэлі арганізацыі грамадскай прасторы і публічных пляцовак;
− планаванне і праектаванне развіцця гарадоў і гарадской прасторы;
− экалагічныя праблемы і рамкі існавання грамадскай прасторы.
Асобная ўвага будзе надавацца засваенню метадаў і падыходаў да арганізацыі мыслення і дзейнасці:
− сістэмны падыход і магчымасці аналіза горада;
− арганізацыя даследаванняў, праца з дадзенымі і інтэрпрэтацыя вынікаў;
− асновы праектавання і праграмавання дзейнасці.
Праграма праходзіць з 24 лютага па 25 чэрвеня 2017 г. і прадугледжвае 7 сесій, кожная з якіх будзе доўжыцца 3 дні (прысутнасць на ўсіх сесіях абавязковая, падрабязная праграмма тут).
Крыніца: афіцыйны сайт універсітэта