Адукацыйная праграма фонду Першае Пакаленне
Штогод фонд Першае Пакаленне арганізоўвае адукацыйную праграму для студэнтаў/к і кандыдатаў/к, якія нядаўна атрымалі вышэйшую адукацыю. Кожны год у праграме бяруць удзел 20-25 кандыдатаў і кандыдатак, якія атрымаюць магчымасць стаць членамі фонду па заканчэнні праграмы. Працягласць праграмы - 6 месяцаў. Апошні тэрмін падачы анкет - 5 кастрычніка 2018.
Праграма накіравана на дапамогу студэнтам і студэнткам у развіцці прыкладных і софт-навыкаў, дапамога ў вызначэнні з прыярытэтамі, магчымасць ажыццявіць першыя крокі да сваіх мэтам. Кожны ўдзельнік і ўдзельніца зможа пашырыць кар'ерныя перспектывы і свядома падысці да асобаснага росту.
Арганізатары прапануюць:
- шасцімесячную стажыроўку, мэта якой - развіццё асобасных якасцяў, навыкаў і мэтаў;
- адукацыйныя трэкі, накіраваныя як на асобаснае, так і на прафесійнае развіццё;
- настаўніцтва і кантроль прагрэсу;
- магчымасць завесці новыя карысныя знаёмствы;
- магчымасць перайсці на новы этап развіцця.
Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы становяцца паўнапраўнымі членамі супольнасці і атрымліваюць дадатковыя бонусы: ментар, доступ да закрытага чату і магчымасці ад партнёраў.
Кандыдатам і кандыдаткам неабходна:
- запоўніць анлайн заяўку;
- зняць кароткае відэа (трэба коратка прадставіць інфармацыю пра сябе - месца навучання, або працы, удзел у праектах або мерапрыемствах);
- сумоўе праз Skype;
- фінал адбору ў Маскве 21 кастрычніка 2018 - будуць запрошаныя 100 лепшых кандыдатаў, сярод якіх будуць адабраныя 20 - 25 удзельнікаў праграмы.
Крыніца: apply.generation.fund