Адукацыйная праграма для студэнтаў(к) Study Tours to Poland

Запрашаюцца актыўныя студэнты і студэнткі з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі да ўдзелу ў Study Tours to Poland (STP) у кастрычніку/лістападзе 2018 года (Польшча). Study Tours to Poland – гэта 12-дзённая праграма, насычаная візітамі ў розныя польская інстытуцыі, нэтворкінгам і магчымасцямі набыць новыя веды, досвед, уменні. Падаць заяўку на ўдзел можна анлайн па спасылцы да 18 ліпеня. Інфармацыю пра вынікі конкурсу паведамяць да 10 жніўня.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і студэнткі ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці ўніверсітэта і сваёй супольнасці.

Для заяўкі трэба даслаць копію пашпарта (старонка з асабістымі дадзенымі і фота), копію заліковай кніжкі - старонкі з ацэнкамі за апошнія 2 скончаных семестра, рэкамендацыйны ліст, напісаны кіраўніком, лідарам няўрадавай арганізацыі, начальнікам і да т.п.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост – 18-21 гадоў;
  • навучацца ў ВНУ;
  • не браць раней удзел у гэтай праграме.


Арганізатары пераймаюць усе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіта, а таксама высылаюць запрашэнне для атрымання візы.

Крыніца: studytours.pl