Адукацыйная праграма для маладых менеджэраў, прадпрымальнікаў, уладальнікаў бізнесу
З 17 студзеня па 2 лютага 2017 г. у Мінску па адрасе: вул. Чапаева 3 (Станцыя метро “Плошча перамогі” адкрываецца 2-гі сезон праграмы для маладых менеджэраў і прадпрымальнікаў. Навучанне павысіць эфектыўнасць бізнесу, пазнаёміць з сучаснымі інструментамі кіравання, павысіць кампетэнцыі. Мэта навучання – ужыванне на практыцы методыкі і падыходаў курса ў бізнес-праектах удзельнікаў і ўдзельніц. На сайце арганізатараў - Акадэміі эфектыўнага кіравання ЛіпеньPRO - можна прачытаць водгукі ўдзельнікаў перашага сезона праграмы.
Праграма складаецца з 4-х блокаў:
Блок 1: ствараем дзейны аддзел продажаў. Выкладчык – Зміцер Скураточвіч, заснавальнік і кіраўнік кансалтынгавай кампаніі Staff.By, кансультант па пабудове аддзелаў продаж, кансультант праграмы дзелавых кансультацыйных паслуг “Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця”.
Блок 2: Кіруем камандай. Трэнер – Вадзім Нарэйка, арганізатар школы кіраўнічага майстэрства, сузаснавальнік Induto, бізнес-трэнер, мае больш за 17 гадоў кіравання ў ІТ-галіне, трэнер міжнароднай фінансавай карпарацыі.
Блок 3: Шукаем новыя магчымасці ў лічбах і інфармацыі. Маректынгавае даследаванне. Выкладчык – Аляксандр Сержановіч, галоўны рэдактар агенцыі “Бізнес-навіны”. У праграме – маркетынгавае даследавнні, аналіз дадзеных маркетынгавых даследаванняў і г.д.
Блок 4: Захоўваем і павялічваем тое, што зарабілі. Выкладчк – Віталь Рунцо. Фінансавы кансультант, прадстаўнік кансалтынгавай групы “Асабісты капітал” у Рэспубліцы Беларусь, інвестар. Блок прызначаны для тых, хто хоча ўзяць пад кантроль грашовыя плыні, прааналізаваць сваю фінансавую сітуацыю, інвеставаць свой капітал для атрымання пасіўнага прыбытку і больш за тое.
Праект падтрымліваецца пасольствам Фінляндыі ў Літве, таму плата за навучанне для грамадзян Беларусі зніжана і складае ад 40 да 80 беларускіх рублёў за блок.
Больш падрабязна пра кошт курса і працэдуру падачы чытайце на сайце арганізатараў.
Крыніца: academy.lipen.pro