Адукацыйная праграма Art Platform (2016-2017)
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Мінск) сумесна з Еўрапейскай культурніцкай фундацыяй (Амстэрдам, Нідэрланды) ладзіць конкурс на ўдзел у гадавой адукацыйнай праграме "Art Platform" на 2016-2017 навучальны год.
Адукацыйная праграма мае мэтай прафесійнае развіццё беларускіх менеджэраў культурніцкіх і сацыяльных праектаў, якія скіраваны на дасягненне грамадскіх зменаў пры дапамозе культуры.
Тэмы лекцый і практычных заняткаў:
- роля культуры ў развіцці мясцовых супольнасцей і вырашэнні сацыяльных праблем,
- прыцягненне рэсурсаў на ажыццяўленне праектаў,
- распрацоўка, рэалізацыя, прасоўванне і ацэнка ўплыву культурніцкіх праектаў,
- стратэгічнае планаванне,
- устойлівае развіццё арганізацый, менеджмент і кіраванне рэсурсамі, інш.
Удзел у навучанні бясплатны. Тэрмін праграмы - з верасня 2016 да траўня 2017 года.
Вітаецца досвед рэалізацыі культурніцкіх ці грамадскіх ініцыятыў, навыкі міжсектарнага супрацоўніцтва.
Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-заяўку і даслаць матывацыйны ліст на е-мэйл: [email protected] (з тэмай "Art Platform 2016-2017").
інш. Дэдлайн - 10 траўня 2016 года. Падрабязней - тут.
Паводле Adukacyja.info.