Адукацыя.info ладзіць Веды-паці па навучанні ў Брытаніі (Мінск)
пят, 2016-07-08 13:07
13 ліпеня 2016 года з Мінску пройдзе мерапрыемства "Веды-паці Брытанія", якое ладзіць незалежны беларускамоўны рэсурс Адукацыя.info.
Сустрэча прысвечана атрыманню вышэйшай адукацыі ў Злучаным Каралеўстве. На мерапрыемстве прадстаўнік Амбасады Брытаніі ў Беларусі распавядзе пра стыпендыі брытанскага ўрада, выпускнікі брытанскіх ўніверсітэтаў распавядуць пра досвед навучання, удельнікаў чакаюць гульні, абмеркаванне брытанскіх традыцый і падрыхтоўкі да іспытаў IELTS. Таксама госці змогуць пачаставацца сапраўднай ангельскай гарбатай.
Пачатак - а 19-й гадзіне.
Сустрэча пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а, Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
Уваход вольны.
Паводле Adukacyja.info.