Адукацыя ва ўніверсітэтах Францыі
сер, 2014-11-12 10:00
Амбасада Францыі ў Беларусі прапануе падтрымку абітурыентам, якія жадаюць запісацца на першы год навучання ("License") у французскім універсітэце. Будучыя студэнты мусяць спампаваць "белае дасье" 2015-2016 (фармуляр заяўкі), "тлумачальную запіску" і запісацца на сустрэчу з аташэ па супрацоўніцтву ў галіне французкай мовы па тэлефоне (017) 229 18 08 ці праз электронню пошту: [email protected].
Перад сустрэчай неабходна:
- ведаць, на якім факультэце жадаеце вучыцца;
- абраць 3 універсітэты (ў залежнасці ад факультэта, а не ад клімату і гораду, у якім вы жадалі вучыцца);
- зрабіць праект матывацыйнага ліста (каб у ім была структура);
- мець ўзровень валодання французкай мовай DELF B2 (абавязкова);
- раздрукаваць "белае дасье" і ўважліва прачытаць "тлумачальную запіску".
Дадатковую інфармацыю пра атрыманне адукацыі ў Францыі можна знайсці ў Французкай медыятэцы (вул. Гікалы, 4, Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна).
Паводле Ambafrance-by.org.